Культурна-лінгвістычны фестываль "Multi-Culti" пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Табылды Кадырбеков / Перайсці ў медыябанкСцягі, архіўнае фота
Сцягі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікі фестывалю прадэманструюць свае моўныя і творчыя здольнасці.

МІНСК, 12 сак – Sputnik. Першы гарадскі культурна-лінгвістычны фестываль "Multi-Culti" пройдзе 16-17 сакавіка ў Мінску, пра гэта Sputnik паведамілі ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. 

Гумарыст Міхаіл Жванецкі - Sputnik Беларусь
Манацік, Жванецкі і гастрафэст у кавярнях Мінска: куды схадзіць у будні

Фестываль прымеркаваны да Сусветнага дня шчасця, у ім прымуць удзел навучэнцы Лінгвагуманітарнага каледжа і творчыя студэнцкія калектывы МДЛУ, БДПУ і БДУКМ.

Галоўнай мэтай фестывалю з'яўляецца садзейнічанне фармаванню асяроддзя для развіцця міжкультурных камунікацый. Удзельнікі фестывалю будуць мець магчымасць праявіць свае моўныя і творчыя здольнасці, у мерапрыемстве паўдзельнічаюць як сольныя выканаўцы, так і харавыя калектывы, а таксама ўдзельнікі адукацыйных курсаў і студэнцкіх тэатраў. 

У праграме фестывалю:

  • спектакль "Чыгунка" сямейнага інклюзіў-тэатра "i" (16 сакавіка, 19:00); 
  • эксперыментальны трохгадзінны спектакль для дарослых "Добры чалавек з Сычуані" (16+) тэатра-студыі "Адкрытая прастора" (17 сакавіка, 19:00).

На фестывалі "Multi-Culti" таксама пройдуць майстар-класы, якія дэманструюць уплыў гуку на чалавека, "Музыка — мова Сусвету".

Стужка навiн
0