https://bel.sputnik.by/20180312/wi-fi-transport-minsk-metro-1034156262.html
Wi-Fi з'явіцца на дзвюх станцыях метро
Wi-Fi з'явіцца на дзвюх станцыях метро
Sputnik Беларусь
Мінгарвыканкам разглядае магчымасць даць доступ у сетку таксама пасажырам аўтобусаў, якія ідуць з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. 12.03.2018, Sputnik Беларусь
2018-03-12T16:27+0300
2018-03-12T16:27+0300
2018-03-12T22:31+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102833/60/1028336092_0:48:1000:614_1920x0_80_0_0_a17001dd2142b9f8a825d6ef2702fdc2.jpg
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102833/60/1028336092_0:17:1000:645_1920x0_80_0_0_239e6612141f1067cd0abe7913762893.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэхналогіі, у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, мінск, мінскі метрапалітэн
тэхналогіі, у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, мінск, мінскі метрапалітэн
Wi-Fi з'явіцца на дзвюх станцыях метро
16:27 12.03.2018 (абноўлена: 22:31 12.03.2018) Мінгарвыканкам разглядае магчымасць даць доступ у сетку таксама пасажырам аўтобусаў, якія ідуць з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
МІНСК, 12 сак — Sputnik. Мінск рыхтуецца да запуску Wi-Fi на дзвюх станцыях метро, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Спачатку доступам да сеткі плануюць абсталяваць станцыі метро "Купалаўская" і "Кастрычніцкая". Калі праект будзе паспяховы, вопыт плануюць распаўсюдзіць і на іншыя станцыі.
Таксама прадугледжана магчымасць абсталявання кропак доступу Wi-Fi ў наземным транспарце, у прыватнасці на аўтобусным маршруце, які злучае Нацыянальны аэрапорт Мінск з горадам. Вырашаюцца тэхнічныя пытанні. Спачатку доступам у сетку інтэрнэт аснасцяць маршрут №300э ў рамках праграмы падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў і маршруты №1 і №100. Зараз у "Мінсктрансе" заключаюць адпаведныя дагаворы. Перш там арганізавалі тэндэр на пастаўку абсталявання.
У мае 2017 года бясплатны Wi-Fi стаў даступны для пасажыраў Нацыянальнага аэрапорта Мінск, аднак пры гэтым час знаходжання ў сетцы абмежаваны толькі трыма гадзінамі ў суткі.