МІНСК, 13 сак – Sputnik. Адзін з самых буйных алмазаў у свеце прадалі на аўкцыёне ў Бельгіі, паведамляюць сусветныя СМІ са спасылкай на брытанскую алмазаздабываючую кампанію Gem Diamonds Ltd.
Таргі прайшлі ў Антверпене 12 сакавіка. Алмаз, які называюць "Легенда Лясота" – па назве афрыканскага каралеўства, дзе ён быў знойдзены ў студзені 2018 года, важыць 910 карат. Гэты алмаз займае пятае месца ў свеце па велічыні, ён не мае колеру і амаль без прымешак.
— Gem Diamonds Limited (@GemDiamondsLtd) 13 марта 2018 г.
Камень быў прададзены за 40 мільёнаў долараў пакупніку, імя якога не раскрываецца.
Раней у 2006 годзе на гэтым жа рудніку здабылі алмаз "Абяцанне Лесота" вагой у 603 карата. Тады гэта быў пятнаццаты па велічыні каштоўны камень за ўсю гісторыю здабычы алмазаў у свеце.