Медальны залік Паралімпіяды: Беларусь паднялася на 8-е месца

© REUTERS / Thomas LovelockБеларускія лыжнікі Юрый Голуб і Дзмітрый Будзіловіч
Беларускія лыжнікі Юрый Голуб і Дзмітрый Будзіловіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лідзіруюць у медальным заліку Паралімпійскіх гульняў ЗША, на другім месцы - атлеты з Расіі.

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Беларусь паднялася ў медальным заліку Паралімпійскіх гульняў у Пхенчхане на восьмае месца, паведамляе ў аўторак Sputnik.

Юрый Голуб на трасе - Sputnik Беларусь
Больш золата: беларус Юрый Голуб стаў першым у біятлоне на Паралімпіядзе

Беларускія паралімпійцы паспяхова выступаюць на спаборніцтвах у Пхенчхане. У аўторак другое золата для зборнай рэспублікі прынёс біятланіст Юрый Голуб. Усяго ў Беларусі на дадзены момант сем медалёў — два залатыя, тры сярэбраныя і дзве бронзы.

Дзякуючы чарговай медалі вышэйшай пробы Беларусь у агульным заліку Паралімпіяды паднялася на восьмае месца. Напярэдадні рэспубліка была на дзевятым месцы па выніках усіх спаборніцтваў.

Лідзіруюць у медальным заліку ЗША (17 медалёў), на другім месцы — расійскія спартсмены, якія выступаюць пад нейтральным сцягам (13), а на трэцім — украінцы (15).

На гэтай Паралімпіядзе Беларусь прадстаўляюць 15 спартсменаў у двух відах спорту: лыжным і біятлоне. Прызавыя для паралімпійцаў-пераможцаў у Беларусі ўстаноўлены ў наступных памерах: 50 тысяч долараў ЗША за золата, 30 тысяч — за серабро і 20 тысяч — за бронзу.

Стужка навiн
0