МІНСК, 13 сак — Sputnik. Музей сучаснага мастацтва Palais de Toyko, размешчаны ў 16-й акрузе Парыжа, у маі бягучага года плануе правесці першую экскурсію для нудыстаў, паведаміла выданне Local.
Музей стане першай у французскай сталіцы такой установай, якая на адзін дзень прыме голых наведвальнікаў. Незвычайнае мерапрыемства запланавана на 5 мая.
Visite Naturiste du Palais de Tokyo: grand événement inédit à Paris avec l’organisation d’une visite naturiste d’une exposition intitulée « discorde, fille de la nuit ». C’est le 5 mai à 9h30 au Palais. https://t.co/t9Eoe1GIm6 Evénement Facebook: https://t.co/3LMzuqg30I
— ANP ASSO NAT PARIS (@ANPnaturiste75) 8 марта 2018 г.
Паведамляецца, што наведвальнікі змогуць паглядзець выставы, пакінуўшы ўсю сваю вопратку ў гардэробе.
Уваход у Palais de Toyko у гэты дзень будзе бясплатным, аднак для жадаючых агледзець 5 мая залы музея ёсць умова — яны павінны будуць загадзя зарэгістравацца.