Акварэлі Вячаслава Паўлаўца пакажуць у Нацыянальнай бібліятэцы

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкНацыянальная бібліятэка
Нацыянальная бібліятэка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акварэлі Вячаслава Паўлаўца вядуць шляхам шчаслівых сноў і ўспамінаў дзяцінства.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Выстаўка акварэляў "Крокі па вадзе" адкрыецца 15 сакавіка ў галерэі "Панарама" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, паведамілі Sputnik ва ўстанове.
Рука мастака, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Міжнародны АRT-Fest пройдзе ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў
Вячаслаў Паўлавец – вядомы беларускі мастак-акварэліст. Яго пейзажы нібы напоўненыя святлом і паветрам.  
"Гарманічны свет у акварэлях мастака прадстае перад гледачом такім, якім ён бачыцца ў шчаслівых снах і дзіцячых успамінах", — адзначылі ў бібліятэцы.
Адзін з самых распаўсюджаных матываў творчасці мастака – матыў дарогі. На яго карцінах можна ўбачыць і алею паўзабытага панскага маёнтка, і адзінокі ланцужок слядоў па першаму снегу, і ледзь прыкметную сцяжынку ў жнівеньскім полі.
Вячаслаў Паўлавец скончыў аддзяленне графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, працаваў мастацкім рэдактарам у выдавецтвах "Беларуская энцыклапедыя" і "Беларусь", выдавецкім доме "Звязда", зараз працуе ў часопісе "Мастацтва".
Творы мастака захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічнага музея (г. Гродна), Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Італіі, Латвіі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША.
Выстава будзе працягвацца да 30 красавіка. Уваход на выстаўку па білеце на аглядную пляцоўку.
Стужка навiн
0