МІНСК, 15 сак — Sputnik. Вядомы італьянскі дом моды Versace цяпер не будзе карыстацца футрам пры вырабе сваіх калекцый, заявіла Данатэла Версачэ.
"Футра? Я больш у гэтым не ўдзельнічаю. Я не хачу забіваць жывёл, каб ствараць моду. Гэта няправільна", — заявіла яна СМІ.
Сваю пазіцыю яна таксама выказала на старонцы ў сацсетках.
— Shipper 4 Ever (@_shipper4ever_) 15 марта 2018 г.
Цяпер Versace, у калекцыях якога футравыя вырабы фігуравалі даволі-такі часта, будзе выкарыстоўваць для іх толькі штучныя матэрыялы.
На паказе Gucci ў Мілане мадэлі ішлі са сваімі галовамі ў руках
Нагадаем, што ў апошні час модныя сусветныя брэнды ўсё часцей адмаўляюцца ад выкарыстання натуральнага футра. Раней аналагічнае рашэнне прынялі такія вядомыя вытворцы, як Armani, Calvin Klein, Hugo Boss, Ralph Lauren, Gucci, Michael Kors і Jimmy Choo.