МІНСК, 15 сак — Sputnik. У спіс хэдланераў знакамітага фестывалю, які пройдзе 3-4 жніўня ў Браславе, увайшлі інтэрнэт-героі "Мальбэк и Сюзанна", папулярны ўкраінскі спявак Арцём Півавараў, расійскі рэпер Скруджы і EDM-прадзюсар Jay Hardway з Нідэрландаў, паведамілі арганізатары.
Сёння сталі вядомыя першыя дзевяць удзельнікаў аднаго з галоўных беларускіх опэн-эйраў.
Акрамя таго, чакаюцца выступленні беларускіх рокераў Nizkiz і Nuteki, галандскіх EDM-артыстаў CMC$ і Kill the Buzz. У фестывалі будзе ўдзельнічаць і калектыў былога лідара гурта "Смысловые галлюцинации" Сяргея Бабунца, які выканае знакамітыя хіты.
У гэтым годзе браслаўскі фестываль будзе складацца з двух дзён, падчас якіх госці пачуюць шмат папулярнай і танцавальнай электроннай музыкі. Фестывальны кемпінг адкрыецца 3 жніўня ў 8:00 і скончыць сваю працу 5 жніўня ў 16:00.
У мінулым годзе Viva Braslav Open Air наведалі больш за 20 тысяч гледачоў.