Відэа

Усе дарогі вядуць: як выглядаюць развязкі каля Крымскага моста

Падпісацца
Акрамя будаўніцтва самога моста праз Керчанскі праліў вядзецца таксама праца і па ўзвядзенню спадарожнай інфраструктуры. Глядзіце на відэа, якія дарогі звяжуць мост з сушай.

Для таго каб добра арганізаваць транспартныя патокі да моста, па абодвух берагах праліва будуецца больш за сто кіламетраў як аўтамабільных дарог, так і чыгунак.

Акрамя таго, што мост звяжа Краснадарскі край і паўвостраў Крым, ён таксама разгрузіць частку патокаў транспарту ў рэгіёне.

Акрамя кадраў з коптэра, на якіх можна ўбачыць, як праходзіць будаўніцтва дарог, у відэароліку таксама прадстаўлена візуалізацыя, якая дае ўяўленне пра тое, як будзе арганізаваны рух.

Даўжыня Крымскага моста — 19 кіламетраў, што робіць яго самым працяглым у Расіі. Аўтамабільны рух па мосту плануюць адкрыць у канцы бягучага года, чыгуначны — прыкладна праз год.

Стужка навiн
0