Крама ложкаў і матрацаў ў адным з гандлёвых цэнтраў Мінска размясціла вакансію тэсціроўшчыка матрацаў. За суткі на яе адгукнулася больш за тысячу чалавек. Выбіралі тэсціроўшчыка праз латарэю: тыя, каму дастаўся шчаслівы квіток на ложак, маглі не толькі выспацца сярод працоўнага дню, але і атрымаць за гэта грошы.
Гісторыя недасыпання ва ўсіх апынулася рознай. Прыйшлі і праграмісты, і маладыя мамы, якія не могуць дазволіць сабе здаровы сон, і проста жадаючыя пацешыцца. Арганізатары дзяліліся парадамі, як лепей заснуць — халодная падушка, свежае паветра, добрая кніга. Многія ўзялі не кнігі, а ноўтбукі — так засыпаць менш карысна, але куды больш звыкла. А адна з тэсціроўшчыц узяла з сабой мужа, каб і ён выспаўся.
Тэсціроўшчыкам нават сняданак прыносілі ў ложак, пазбаўляючы іх ад неабходнасць падымацца з ложка. А тым, каму прадказальна перашкаджала святло, выдалі маскі.
Як беларусы высыпаліся на працягу дня, глядзіце на відэа і чытайце ў матэрыяле "Усебеларускі атсыпны".