МІНСК, 16 сак — Sputnik. Пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірыл Руды распавёў падпісчыкам у Twitter, як навучыў кітайскіх калег пісаць "Беларусь" замест "Белая Россия".
"У Кітаі пачалася кампанія па змяненні назвы беларускай дзяржавы на кітайскай мове з "Белая Россия" ці "Белоруссия" на "Беларусь", — распавёў Руды і выклаў здымкі адпаведных кітайскіх іерогліфаў.
«Беларусь — не Белая Россия». В Китае началась кампания по изменению наименования белорусского государства на китайском языке с «Белая Россия» или «Белоруссия» на «Беларусь» (16.03.2018, Пекин). pic.twitter.com/kP5MjiAO7x
— Кирилл Рудый (@kvrudy) 16 марта 2018 г.
Два словы адрозніваюцца адным іерогліфам, які, паводле слоў пасла, азначае "рускі".
Руды перш выконваў абавязкі памочніка прэзідэнта, пасля быў прызначаны кіраўніком дыпламатычнай місіі ў Кітай. Ён мае званне доктара эканамічных навук, нядаўна апублікаваў кнігу пра асаблівасці эканамічных паводзінаў беларусаў, якая была выдадзеная і на англійскай мове.
Пытанні правільнай назвы рэспублікі падымаюцца ў сацсетках даўно. Шэраг расійскіх СМІ ўжываюць "Белоруссия", матывуючы моўнай традыцыяй. У гэтым годзе "Руская служба BBC" змяніла падыход да наймення краін былога СССР і заявіла пра гатоўнасць называць краіну "Беларусь".