Спідкамы ў Беларусі будуць фатаграфаваць аўто без тэхагляду

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкПраца стацыянарных і мабільных комплексаў фотавідэафіксацыі
Праца стацыянарных і мабільных комплексаў фотавідэафіксацыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца

МІНСК, 16 сак — Sputnik. Магчымасць пераводу камер фотафіксацыі ў бесперапынны рэжым разглядаецца ў Беларусі — каб яны фіксавалі аўтамабілі з не пройдзеным тэхаглядам, паведамілі ў чацвер, 15 сакавіка, у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

У цяперашні час праводзіцца работа па прадастаўленні Дзяржтэхаглядам неабходных дадзеных прадпрыемству "Бяспечныя дарогі" — плануецца, што яно будзе кантраляваць гэты працэс.

Чакаецца, што ў будучыні паведамленні аб адсутнасці тэхагляду парушальнікі будуць атрымліваць па пошце — як і "лісты шчасця" пра перавышэнне хуткасці.

"Нязначна мадэрнізаваўшы гэтую сістэму, перавядучы яе ў бесперапынны рэжым, мы можам выкарыстоўваць яе для многіх мэтаў", — сказаў у эфіры канала старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Рыбак.

Ён таксама ўдакладніў, што дапрацоўка сістэм практычна нязначная, а ў будучыні гэта можа прынесці вялікую карысць у плане забеспячэння бяспекі дарожнага руху.

Стужка навiн
0