"Я свабодны": хіт Кіпелава загучаў па-беларуску

© Photo : Прадастаўлена арганізатарамі канцэртуГурт "Ария", архіўнае фота
Гурт Ария, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомую музычную кампазіцыю фолк-гурт Pawa выканаў разам з артыстамі Вялікага тэатра Беларусі Іллёй Сільчуковым і Вольгай Вашкевіч.

МІНСК, 16 сак — Sputnik. Фолк-гурт Pawa запісаў беларускамоўны кавер на адну з самых вядомых кампазіцый Валерыя Кіпелава "Я свободен". Відэа музыкі размясцілі на сваёй афіцыйнай старонцы ў "Фэйсбуку".

Галоўную вакальную партыю выканаў адзін з самых лепшых оперных барытонаў Беларусі Ілля Сільчукоў. Ён з'яўляецца салістам Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і выступае ў якасці запрошанага саліста ў Італіі, Германіі, Францыі і іншых краінах. Разам з ім таксама праспявала салістка Вялікага тэатра Вольга Вашкевіч.

Акцыя прымеркаваная да вялікага юбілейнага канцэрта гурта "Кіпелаў". Ён адбудзецца 31 сакавіка ў Палацы спорту. Плануецца, што Кіпелаў прывязе ў Беларусь лепшыя песні і новы альбом "Звёзды и кресты". Гэта першы прыезд калектыва ў беларускую сталіцу за апошнія 5 гадоў.

Стужка навiн
0