Радыё

Астрахан: увесь у працы - рэпетырую спектакль у Мінску і манцірую фільм

© Sputnik / Роман ШантарРэжысёр Дзмітрый Астрахан
Рэжысёр Дзмітрый Астрахан - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэжысёр тэатра і кіно Дзмітрый Астрахан прыняў віншаванні радыё Sputnik Беларусь з днём нараджэння і распавёў пра новы спектакль і фільм, якія хутка ўбачаць беларускія гледачы.
Астрахан: весь в трудах — репетирую спектакль в Минске и монтирую фильм

Вядомы рэжысёр тэатра і кіно, акцёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Астрахан у суботу, 17 сакавіка, адзначае свой 61-ы дзень нараджэння. У гутарцы на радыё Sputnik Беларусь рэжысёр распавёў, што цяпер знаходзіцца ў Мінску і рыхтуе для гледачоў адначасова два праекты — у кіно і на тэатральнай сцэне.

"Так склалася, што я рэпетырую зараз спектакль "Чацвёртая планета" у Мінску ў Рускім тэатры. Пасля таго як выйшаў спектакль "Лэдзі на дзень", ён ідзе з поспехам ужо два гады, мы вырашылі паспрабаваць паўтарыць гэта радаснае мерапрыемства. Так што я рэпетырую, я тут — у Мінску, і ў красавіку ўжо прэм'ера", — сказаў Астрахан.

Фантастычную меладраму "Чацвёртая планета" па матывах твора Рэя Брэдберы ў пастаноўцы Дзмітрыя Астрахана на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага публіка ўбачыць ужо 11 красавіка, напярэдадні Дня касманаўтыкі. Але гэта не адзіны праект, над якім цяпер працуе рэжысёр.

"Гэта вельмі цікавая і павінна быць кранальная, пранізлівая гісторыя. Тое, што артысты будуць гуляць добра, гэта дакладна. А ўсё астатняе, як кажуць, на суд гледачоў. Паглядзіце", — адзначыў Астрахан.

Акрамя таго, суразмоўца Sputnik распавёў пра новы кінапраект, зняты ў Беларусі, які гледачы таксама змогуць убачыць у найбліжэйшай будучыні.

"На кінастудыі ў мяне знята карціна "Жыццё пасля жыцця", там мантаж ідзе паралельна, так што я ў рабочай абстаноўцы адзначаю, што прыемна. Самы лепшы дзень нараджэння праходзіць у працы", — распавёў рэжысёр.

Гутарку з рэжысёрам тэатра і кіно Дзмітрыем Астраханам слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0