МІНСК, 17 сак — Sputnik. Беларуская лыжніца Святлана Саханенка стала трохразовай чэмпіёнкай Паралімпійскіх гульняў у Пхенчхане.
Гэта трэцяя залатая ўзнагарода ў Пхенчхане для 28-гадовай спартсменкі. 12 сакавіка яна выйграла лыжную гонку на 15 км вольным стылем, 14 сакавіка — спрынт на 1,5 км вольным стылем. У біятлоннай спрынтарскай гонцы на 6 кіламетраў яна таксама атрымала бронзу.
Беларус Юрый Голуб сёння заваяваў бронзу ў лыжнай гонцы на 10 км класічным стылем сярод спартсменаў з парушэннямі зроку (24.37,1). Золата атрымаў 39-гадовы канадзец Браян Макківер.
Трохразовая паралімпійская чэмпіёнка плануе таксама выступіць у лыжнай эстафеце, якая адбудзецца ў Пхенчхане ў заключны дзень Гульняў, 18 сакавіка.
Усяго на рахунку беларускіх паралімпійцаў у Пхенчхане ўжо 12 узнагарод — 4 золата, 4 срэбра і 4 бронзы, яны займаюць 8-е месца ў медальным заліку.