Домрачава выйграла гонку пераследу ў Халменколене

© REUTERS / NTB Scanpix/Vidar RuudБеларуская біятланістка Дар'я Домрачава ў Халменколене
Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава ў Халменколене - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жаночы пасьют завяршыўся відовішчнай "дуэллю" славацкай біятланісткі Анастасіі Кузьміной і беларускі Дар'і Домрачавай.

МІНСК, 18 сак — Sputnik. Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава заваявала золата ў гонцы пераследу на восьмым этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у нарвежскім Халменколене.

Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава - Sputnik Беларусь
Домрачава стала другой у спрынце ў Хальменколене

Жаночы пасьют завяршыўся ў нядзелю "дуэллю" славацкай біятланісткі Анастасіі Кузьміной і беларускі. На першым агнявым рубяжы Домрачава прамахнулася адзін раз, а на другім ужо трапіла ва ўсе мішэні. Пасля ўдалай стральбы беларуска пачала скарачаць адставанне.

На трэцім агнявым рубяжы Домрачава прамахнулася адзін раз, Кузьміной пашанцавала менш — спартсменка не трапіла ў дзве мішэні.

Заключны, чацвёрты агнявы рубеж аказаўся шчаслівым для абедзвюх біятланістак, пасля яго і пачалася барацьба за першае месца.

Домрачавай атрымалася вырвацца наперад і заваяваць сёння золата. Кузьміна фінішавала другой, бронзу выйграла амерыканка Сюзан Данклі.

Надзея Скардзіна з адным промахам перамясцілася з 24-га месца ў спрынце на 12-е ў пасьюте.

Восьмы этап Кубка свету па біятлону завершыцца ў нядзелю мужчынскай эстафетай. У 16:45 на старт выйдуць беларусы Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей і Раман Елетнаў.

Стужка навiн
0