Камедыя з беларускай у галоўнай ролі другі тыдзень узначальвае пракат

© Photo : UPI (2018)Кадр з фільма "Я худнею" (2018)
Кадр з фільма Я худнею (2018) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Не змог абагнаць камедыю "Я худнею" ў беларускім пракаце нават галівудскі баявік "Лара Крофт".

МІНСК, 19 сак — Sputnik. Беларускі кінапракат на мінулым тыдні ўзначальвала расійская камедыя "Я худнею" з беларускай актрысай Аляксандрай Борціч у галоўнай ролі, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".

Сетка кінатэатраў Silver Screen пакажа карціну Даўлатаў - Sputnik Беларусь
Відэа
Самую касавую карціну Аляксея Германа "Даўлатаў" пакажуць у Беларусі

Камедыя "Я худнею" выйшла на вялікія экраны ў пачатку сакавіка і адразу ўзначаліла рэйтынгі па касавых зборах. Працягвае свой поспех карціна і на другім тыдні.

Толькі ў сталічных дзяржаўных кінатэатрах на мінулым тыдні "Я худнею" сабраў больш за 75,6 тысячы рублёў, на карціну схадзілі больш як 14,6 тысячы чалавек. Пры гэтым камедыя вытрымала моцную канкурэнцыю з боку новай "Лары Крофт" — баявік з Алісіяй Вікандэр апынуўся толькі на другім месцы па зборах.

Галоўную ролю ў камедыі "Я худнею" іграе ўраджэнка Светлагорска Аляксандра Борціч. Вядомая яна і па іншых карцінах: "Вікінг", "Пра каханне" і "Духless 2".

Досыць паспяхова ідзе камедыя ў пракаце не толькі ў Беларусі. Зборы стужкі перавысілі шэсць мільёнаў долараў. Бюджэт карціны пры гэтым не называецца. Атрымаў фільм "Я худнею" і нямала станоўчых водгукаў гледачоў і крытыкаў.

Стужка навiн
0