Пустыя тунэлі і гіганцкія катлаваны: як будуюць новыя станцыі метро
Пустыя тунэлі і гіганцкія катлаваны: як будуюць новыя станцыі метро
Sputnik Беларусь
Sputnik пабываў на амаль пабудаваных, але пакуль не адкрытых станцыях, спусціўся на дно вялізнага катлавана і паблукаў па тунэлях. Глядзіце ў фотастужцы самыя... 20.03.2018, Sputnik Беларусь
Першую чаргу трэцяй лініі мінскай падземкі маюць намер здаць у 2020 годзе. Будоўля не спыняецца ні на секунду — бурліць ў розных лакацыях Мінска кругласутачна і без выхадных. Сумарна на будоўлі падземкі занята каля дзвюх тысяч чалавек; абыходзіцца адзін кіламетр метро ў Мінску ў суму каля 70 мільёнаў долараў.Па словах метрабудаўцоў, цяпер будаўніцтва ідзе па графіку. Праз пару гадоў першых пасажыраў прымуць "Кавальская слабада" на скрыжаванні вуліц Жукоўскага і Варанянскага, перасадачная "Вакзальная" у раёне чыгункі, "Плошча Францішка Багушэвіча" ля тэатра музкамедыі і "Плошча Юбілейная" на скрыжаванні Сухой і Кальварыйскай.
Sputnik пабываў на амаль пабудаваных, але пакуль не адкрытых станцыях, спусціўся на дно вялізнага катлавана і паблукаў па тунэлях. Глядзіце ў фотастужцы самыя яркія кадры з адной з самых маштабных будоўляў Беларусі.
Першую чаргу трэцяй лініі мінскай падземкі маюць намер здаць у 2020 годзе. Будоўля не спыняецца ні на секунду — бурліць ў розных лакацыях Мінска кругласутачна і без выхадных. Сумарна на будоўлі падземкі занята каля дзвюх тысяч чалавек; абыходзіцца адзін кіламетр метро ў Мінску ў суму каля 70 мільёнаў долараў.
Па словах метрабудаўцоў, цяпер будаўніцтва ідзе па графіку. Праз пару гадоў першых пасажыраў прымуць "Кавальская слабада" на скрыжаванні вуліц Жукоўскага і Варанянскага, перасадачная "Вакзальная" у раёне чыгункі, "Плошча Францішка Багушэвіча" ля тэатра музкамедыі і "Плошча Юбілейная" на скрыжаванні Сухой і Кальварыйскай.