Shuma выступіць на юбілейным Tallinn Music Week

© Photo : Facebook / Shuma / Віталік ГармашЭтна-гурт Shuma, архіўнае фота
Этна-гурт Shuma, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фіналісты беларускага адбору Еўрабачання ўпершыню прыедуць на найбуйнейшы ва Усходняй Еўропе музычны шоукейс-фестываль з арт-праграмай і гарадскімі мерапрыемствамі.

МІНСК, 20 сак — Sputnik.  Беларускі этна-электронны гурт  Shuma выступіць на юбілейным фестывалі Tallinn Music Week, які пройдзе з 2 па 8 красавіка, паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурта ў "Фэйсбуку".

У гэтым годзе Беларусь на адным з галоўных гарадскіх фестываляў Еўропы прадставіць рэкордная колькасць музыкаў. Па дадзеных партала Experty.by, краіну прадставяць сем калектываў — Shuma, Port Mone, "Петля пристрастия", "Бакей & Какора", "Союз", Aslamin і Dzeahel.

Для Беларусі гэта будзе пяты па ліку Tallinn Music Week.

У мінулым годзе ў мерапрыемстве ўдзельнічалі 250 артыстаў з 32 краін свету, а канцэрты наведалі больш за 36 тысяч гледачоў. Беларусь тады прадстаўлялі: Awlnight, ili-ili, Shaman Jungle, Evand. Столькі ж прадстаўнікоў сучаснай беларускай музыкі пабывалі на фестывалі ў 2016 годзе — Mustelide, Teleport, Pawa і Awlnight.

Стужка навiн
0