У Мінску паказалі самы страшны фільм пра вайну: адноўлены "Ідзі і глядзі"

© Sputnik / Л. Луппов / Перайсці ў медыябанкАлёша Краўчанка ў ролі Флёры на здымках фільма "Ідзі і глядзі" рэжысёра Элема Клімава
Алёша Краўчанка ў ролі Флёры на здымках фільма Ідзі і глядзі рэжысёра Элема Клімава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адрэстаўраваная версія фільма Элема Клімава "Ідзі і глядзі", у аснову сцэнара якога лягла проза Алеся Адамовіча, была паказана да 75-годдзя хатынскай трагедыі.

МІНСК, 20 сак — Sputnik. Калі ў 80-я ў Еўропе праходзілі прэм'ерныя паказы фільма Элема Клімава "Ідзі і глядзі", каля кінатэатраў дзяжурылі карэты хуткай дапамогі — фільм, зняты па матывах твораў Алеся Адамовіча і па яго аўтарскім сцэнары, стаў сапраўдным шокам для еўрапейскага гледача.

© Sputnik / Л. Луппов / Перайсці ў медыябанкАкцёры Вольга Міронава і Аляксей Краўчанка ў фільме Элема Клімава "Ідзі і глядзі"
Актеры Ольга Миронова и Алексей Кравченко в фильме Элема Климова Иди и смотри - Sputnik Беларусь
Акцёры Вольга Міронава і Аляксей Краўчанка ў фільме Элема Клімава "Ідзі і глядзі"

Да гадавіны хатынскай трагедыі ў Мінску паказалі адрэстаўраваны і адноўлены фільм "Ідзі і глядзі" Элема Клімава. Цяпер страшную праўду вайны зноў можна ўбачыць без "шуму", перашкод і трэска. Аблічбаваная версія фільма здабыла фарбы і не страціла сваёй страшнай дакладнасці — спецыялісты студыі "Беларусьфільм" і канцэрна "Масфільм" чатыры месяцы кадр за кадрам аднаўлялі карціну. Па розных падліках, на яе было патрэбна ад 50 да 80 тысяч долараў.

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкНа здымках фільма "Ідзі і глядзі" рэжысёра Элема Клімава
На съемках фильма Иди и смотри режиссера Элема Климова - Sputnik Беларусь
На здымках фільма "Ідзі і глядзі" рэжысёра Элема Клімава

У свой час яе называлі адной з самых страшных у сваёй дакладнасці карцін пра вайну. Немногія з тых, каму давялося аднойчы ўбачыць гісторыю беларускага хлопчыка Флёра, змаглі знайсці ў сабе сілы паглядзець яе яшчэ раз. На экране праходзяць усяго два дні яго жыцця. І за іх ён ператвараецца з падлетка ў сівога старога.

© Sputnik / Л. Луппов / Перайсці ў медыябанкСцэна з фільма "Ідзі і глядзі"
Сцена из фильма Иди и смотри - Sputnik Беларусь
Сцэна з фільма "Ідзі і глядзі"

Элем Клімаў і Алесь Адамовіч ведалі, што здымаюць праўдзівы і страшны фільм — у аснову былі пакладзены літаратурныя творы Адамовіча, у прыватнасці, кніга дакументальных успамінаў відавочцаў "Я з вогненнай вёскі". Таму ў яго такая назва. Яго да гэтага часу лічаць адным з самых моцных фільмаў пра Другую сусветную вайну, у яго мноства прызоў — ад Маскоўскага кінафестывалю да шостага радка ў спісе "50 лепшых ваенных фільмаў усіх часоў". І глядзець яго нерэальна цяжка, практычна немагчыма. Але па-ранейшаму трэба…

Пра трагічны збег абставінаў, якія прывялі да трагедыі Хатыні, і пра тое, як пасля вайны судзілі карнікаў, якія знішчылі мірную беларускую вёску, чытайце ў лангрыдзе Sputnik.

Стужка навiн
0