Беларускае мабільнае прылажэнне "Аўтаклас", закліканае дапамагчы ў першую чаргу курсантам аўташкол у вывучэнні ўсіх нюансаў Правілаў дарожнага руху, на сумеснай прэс-канферэнцыі 20 сакавіка прэзентавалі прадстаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і кампаніі-распрацоўніка — стартап-акселератара Insight.
"Гэта такі дадатковы курс для аўташкол. Ёсць розныя прыкладанні, дзе ты праходзіш тэсты або чытаеш падручнік з тэлефона. Мы ж зрабілі прылажэнне, у якім чатыры віды кантэнту: гэта відэа, аўдыё, тэксты і карткі, плюс тэсты. Усё на зразумелай для моладзі мове перапрацавана, узаемазвязана, каб было лягчэй вучыцца і разумець сутнасць правілаў дарожнага руху", — паведаміў Драбышэўскі.
За кошт таго, што праграма навучання ў дадатку падзелена на невялікія фрагменты, навучэнцы могуць карыстацца зместам прыкладання ў любы зручны для іх час і ў любым месцы. Яшчэ на этапе стварэння распрацоўшчыкі звярнуліся па кансультацыі ў ДАІ. У адказ яны атрымалі не толькі важкую кансультацыйную падтрымку. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі прынялі ўдзел у здымках відэасюжэтаў новага прылажэння.
Прылажэнне "Аўтаклас" арганізавана такім чынам, каб аператыўна рэагаваць на ўсе магчымыя змены ў ПДР. Яно ўжо даступна да запампоўкі на папулярных сэрвісах для мабільных прыкладанняў. Але ключ для яго запуску можна будзе атрымаць курсантам, якія навучаюцца ў аўташколах.
Гутарку з адным са стваральнікаў мабільнага прыкладання "Аўтаклас" Сяргеем Драбышэўскім слухайце ў аўдыёзапісу радыё Sputnik Беларусь.