Радыё

Лукашэнка пра тое, як на беларускай эстрадзе з’явіўся "Паўлік Марозаў"

© Sputnik / Виталий Белоусов / Перайсці ў фотабанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў творчай моладзі аб 150 ананімках, напісаных адным з фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне" на адрас ЕВС, і параіў "збіраць шмоткі і ехаць за межы краіны паказваць сваю творчасць".
Лукашенко о том, как на белорусской эстраде нашелся "Павлик Морозов"

У ходзе размовы з творчай моладдзю краіны ў аўторак 20 сакавіка кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што спакойна ставіцца да таго, што Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне 2018" будзе прадстаўляць "наш родны брат украінец", тым больш што гэта не забаронена правіламі.

"Вось ён прыйшоў і ўсіх вас перамог. Калі ўжо казаць прагматычна, я вельмі спадзяюся, што Украіна і Расія нам, можа, 10-12 балаў дадуць. Што ў гэтым дрэннага?" — пацікавіўся Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, ва ўкраінскім прадстаўніцтве ёсць нават нейкая выгада для дзяржавы, асабліва для творчага цэху краіны. У той жа час кіраўнік дзяржавы шчыра распавёў, што яго больш за ўсё закранула у "гэтай тусні".

Лукашэнка пракаментаваў выбар Alekseev'а прадстаўніком РБ на "Еўрабачанні">>

"Некаторыя нават пачалі тэлефанаваць там па сваіх сувязях, якія былі ў фінале, але не прайшлі ад Беларусі выступаць, і паскудзіць краіне. Вы, маўляў, шведы там ці немцы, патэлефануйце на "Еўрабачанне". Гэта няправільна, у нас недэмакратычны конкурс. І ўсякі бруд. Закідалі Еўрапейскі вяшчальны саюз ананімкамі. Там сотня ці паўтары сотні ананімак ", — распавёў Лукашэнка.

Па словах прэзідэнта, беларускаму боку ўдалося хутка разабрацца: усе ананімкі былі накіраваны ад адной крыніцы, хоць і з розных тэлефонаў.

"І мы ведаем, хто гэта зрабіў. І хто гэта рабіў, ён ужо заўтра можа збіраць шмоткі і ехаць за межы краіны кудысьці там спяваць і выступаць, паказваць сваю творчасць. Таму што так, я разумею, гэта спаборніцтва, гэта канкурэнцыя, але навошта ж ты краіну аплёўваеш? Навошта ты ананімкі туды закідваеш? " — спытаў Лукашэнка.

Калі ты сапраўды зорка, ты пераможаш любога ўкраінца або расіяніна, паедзеш і годна выступіш, сказаў прэзідэнт, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што яго словы будуць пачутыя і прадстаўнікі творчага асяроддзя зразумеюць, пра каго ідзе гаворка.

"Галоўнае для нас — каб выступіла і прывезла сюды "Еўрабачанне". Тады мы цябе будзем шанаваць і ўзнагароджваць, як нашых дзяўчат, якія выйгралі эстафету на Алімпіядзе, як Домрачаву, як паралімпійцаў. Я не саромеўся ім за кожнае золата накіроўваць свае віншаванні, а яшчэ будуць дзяржаўныя ўзнагароды і грошы", — рэзюмаваў Лукашэнка.

Фрагмент размовы Аляксандра Лукашэнкі з творчай моладдзю слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі