Аўтары роліка паказалі сталіцу Японіі, культуру краіны, а таксама яе жыхароў, якія займаюцца спортам.
"Мы спадзяемся, што гэта відэа дапаможа людзям усвядоміць важнасць Гульняў у Токіа-2020 і тую сілу, з якой спорт аказвае ўплыў на грамадства", — адзначаецца ў апісанні да відэа.
32-е Алімпійскія гульні ў Токіа пройдуць з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года, Паралімпійскія — з 25 жніўня па 6 верасня.
У лютым арганізатары Гульняў абвясцілі, што абраныя сімвалы Алімпіяды — дзве істоты, імёны якім дадуць пазней. Іх выбіралі школьнікі пачатковых класаў па ўсёй краіне з трох варыянтаў, прадстаўленых дызайнерамі.
Нагадаем, што сталіца Японіі ў 1964 годзе ўжо прымала Алімпіяду.