Заснавальнік Maps.Me адкрыў інвесткампанію Bulba Ventures

© PixabayБізнес-разлікі
Бізнес-разлікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Інвестарам пакуль цікавыя беларускія стартапы з моцным тэхнічным складнікам.

МІНСК, 21 сак — Sputnik. Заснавальнік кампаній AIMATTER і Maps.me Юрый Мельнічак і яго партнёр Андрэй Аўсіевіч адкрылі ў Беларусі інвесткампанію Bulba Ventures, паведамілі Sputnik у кампаніі.

Адзін са стваральнікаў беларускай крыптавалюты Талер, IT-менеджэр Сяргей Лаўрыненка - Sputnik Беларусь
Радыё
Лаўрыненка: беларускі "Талер" пакуль застаецца лакальнай крыптавалютай

Інвестары ў першы год працы гатовыя ўкласці грошы на ранніх этапах у пяць праектаў з моцнай тэхнічнай складніку.

"Беларусь недаацэненая замежнымі інвестарамі. Стварэнне інвестыцыйнай кампаніі тут, у Мінску, — выдатная магчымасць для нас паўплываць на змяненне сітуацыі. Разам з партнёрам мы развіваем тыя праекты, за якімі бачым будучыню ў сусветным маштабе", — адзначыў Мельнічак.

Bulba Ventures зацікаўлена ў беларускіх стартапах у галіне машыннага навучання, на стыку рэальнага сектара эканомікі і IT. Гэта не дзіўна, кампанія AIMATTER, сузаснавальнікам якой з'яўляецца Мельнічак і якую ў 2017 годзе купіла карпарацыя Google, займаецца распрацоўкай у сферы штучнага інтэлекту.

Стартапы, якія зацікавяць інвестараў, атрымаюць прамы доступ да тэхнічнай і бізнес-экспертызы IT-прадпрымальнікаў для развіцця сваіх прадуктаў. Bulba Ventures таксама гатова дапамагаць з пошукам таленавітых спецыялістаў у каманду і садзейнічаць прасоўванню кампаніі.

Стужка навiн
0