МІНСК, 22 сак — Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№60 у рэйтынгу WTA) выйшла ў другі раўнд Miami Open, паведамляе Sputnik.
У першым крузе спаборніцтваў прадстаўніца Беларусі сустракалася з амерыканскай спартсменкай Мэдысан Брэнгл (77). Сабаленка была мацней — 6:1, 6:4. У 1/32 фіналу беларуска згуляе супраць чэшскай тэнісісткі Петры Квітавай (9).
Раней першы раўнд турніра ў Маямі пераадолела Вікторыя Азаранка (186). Яна была мацней за прадстаўніцу ЗША Кэтрын Беліс (44). Наступнай саперніцай экс-першай ракеткі свету стане амерыканка Мэдысан Кіз (15). Нагадаем, Азаранка тройчы была пераможцай Miami Open (2009, 2011 і 2016 гады).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (46) таксама ўдала стартавала ў Маямі. За выхад у 1/16 фіналу яна пазмагаецца з расіянкай Анастасіяй Паўлючэнкавай (25).