https://bel.sputnik.by/20180322/svyata-sonca-2018-dudutki-troll-gnyot-el-1034363294.html
Гурт "Тролль Гнет Ель" адзначыць паўналецце на "Свяце Сонца" ў Дудутках
Гурт "Тролль Гнет Ель" адзначыць паўналецце на "Свяце Сонца" ў Дудутках
Sputnik Беларусь
Хэдлайнеры фестывалю раскажуць са сцэны забаўныя гісторыі з жыцця прагных троляў і мілых гномаў з музычным суправаджэннем. 22.03.2018, Sputnik Беларусь
2018-03-22T16:29+0300
2018-03-22T16:29+0300
2022-06-13T15:58+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103436/60/1034366036_0:121:1200:799_1920x0_80_0_0_d4bf8e45df6f7123c8686bdfe7eb35d4.jpg
беларусь
мінская вобласць
дудуткі
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103436/60/1034366036_0:46:1200:799_1920x0_80_0_0_90510d8b0fea6e7537c255992ab80958.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, культура, афiша , беларусь, мінская вобласць, дудуткі, музейны комплекс "дудуткі", экстрым-тэатр "берсерк", гурт "тролль гнет ель", фестываль "свята сонца"
у беларусі, навіны , грамадства, культура, афiша , беларусь, мінская вобласць, дудуткі, музейны комплекс "дудуткі", экстрым-тэатр "берсерк", гурт "тролль гнет ель", фестываль "свята сонца"
Гурт "Тролль Гнет Ель" адзначыць паўналецце на "Свяце Сонца" ў Дудутках
16:29 22.03.2018 (абноўлена: 15:58 13.06.2022) Хэдлайнеры фестывалю раскажуць са сцэны забаўныя гісторыі з жыцця прагных троляў і мілых гномаў з музычным суправаджэннем.
МІНСК, 22 сак — Sputnik. Фолк-рок-гурт "Тролль Гнет Ель" адзначыць паўналецце на сцэне III міжнароднага купальскага фэста "Свята Сонца", які пройдзе 16-17 чэрвеня ў музеі Дудуткі.
Творчасць калектыву "Тролль Гнет Ель"- гэта яркая сумесь з скандынаўскіх фальклорных і прыбалтыйска-фінскіх мелодый, якія суправаджаюцца шлейфам хард-рока. Асаблівай увагі заслугоўваюць і тэксты песень, у якіх слухачы могуць пазнаёміцца з забаўнымi гісторыямi з жыцця прагных троляў, мілых гномаў і розных сярэднявечных персанажаў.
Пачуць казачную ва ўсіх сэнсах музыку аматары змогуць на вялікім оpen-air канцэрце падчас фестывалю "Свята Сонца".
У ліку ўдзельнікаў госці мінулых фэстаў — беларускія гурты "IRDORATH", "PAWA", "ЯВАРЫНА" і госці з Кіева — "FRAM". Гэта пакуль што не поўны спіс: арганізатары — Экстрым тэатр "Берсерк" і музей "Дудуткі" — абяцаюць раскрыць таямніцу на гэтым тыдні.
Падрабязнасці можна знайсці на афіцыйным сайце фестывалю ці ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".