МІНСК, 23 сак — Sputnik. Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка пазнаёміўся з дачкой кіраўніка Грузіі Ганнай Маргвелашвілі, сведчаць фатаграфіі з прыёму ў гонар візіту беларускай дэлегацыі ў Тбілісі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні прыляцеў у Грузію. Ён ужо правёў перамовы з грузінскім калегам Георгіем Маргвелашвілі. Афіцыйны візіт беларускага лідара працягнецца і ў пятніцу.
Увечары ў чацвер у гонар візіту Лукашэнкі і беларускай дэлегацыі прэзідэнт Грузіі зладзіў урачысты прыём. У кадр з вячэры трапіў і малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка — ён сядзеў за сталом па правую руку ад бацькі.
Там жа прысутнічала і 25-гадовая дачка грузінскага прэзідэнта Ганна Маргвелашвілі. Акрамя таго, ёсць у дзяцей прэзідэнтаў і агульны здымак, як яны вітаюць адзін аднаго да пачатку прыёму.
Пра што размаўлялі сын Лукашэнкі і дачка Маргвелашвілі, у прэс-службе прэзідэнта Грузіі не распавялі. Зрэшты, па фота бачна: розніца ва ўзросце ў 12 гадоў не перашкодзіла ім цёпла вітаць адзін аднаго. Цікава, што Ганна таксама часта суправаджае бацьку ў многіх міжнародных паездках.
Акрамя дзяцей прэзідэнтаў, на прыёме напярэдадні прысутнічалі беларускі віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы і кіраўнік МЗС Уладзімір Макей — яны размаўлялі са сваімі грузінскімі калегамі і партнёрамі.