Алег Навіцкі ўбачыў космас вачыма дзяцей

© Sputnik / Виктор ТолочкоКасманаўт Алег Навіцкі
Касманаўт Алег Навіцкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзевяць касманаўтаў прыляцелі на верталётах на мінскі аэрадром, каб паглядзець, як уяўляюць сабе неба беларускія дзеці.

Аб космасе мараць ужо не ўсе дзеці, але пра тое, каб пагутарыць з касманаўтам — амаль кожны. Фіналісты конкурсу малюнкаў пра неба "Палёт у будучыню" атрымалі такую магчымасць.

Дзевяць касманаўтаў з розных краін літаральна спусціліся да іх з неба, прыляцелі на верталёце. Прызналіся, што ў космасе не так шумна, як было ў кабіне, а касманаўт родам з Беларусі Алег Навіцкі распавёў — з верталёта Мінска такі ж прыгожы, як з космасу.

Карэспандэнты Sputnik пабывалі на сустрэчы з касманаўтамі і разам з дзецьмі аддаліся марам пра палёты.

Касмічны разносчык піцы і самалёт-курорт

Алег Навіцкі правёў у космасе 340 сутак, 10 гадзін і 3 хвіліны, і пасля гэтага яго чакае яшчэ адно выпрабаванне — узначаліць журы і выбраць лепшы малюнак. Больш за тысячу чатырыста прац даслалі на конкурс школьнікі Беларусі — там і савецкія касманаўты, і міжпланетныя станцыі, самалёт-курорт і паветраны паштовы шар, крылаты разносчык піцы і касмічная велапрагулка.

Мары дзяцей аб небе і космасе не абмежаваныя законамі фізікі, амаль як жук, які лётае насуперак вядомым законам аэрадынамікі. А каб мары пра космас не заставаліся фантазіямі, касманаўты вырашылі натхніць дзяцей не толькі маляваць, але і вывучаць навуку і інжынерную справу, каб рэалізаваць хаця б частку сваіх фантазій.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзевяць касманаўтаў прыляцелі на верталётах на мінскі аэрадром
Девять космонавтов прилетели на вертолетах на минский аэродром - Sputnik Беларусь
Дзевяць касманаўтаў прыляцелі на верталётах на мінскі аэрадром

Сам Навіцкі распавёў, што яго дзіцячыя мары пра космас амаль не адрозніваліся ад таго, што ён убачыў на арбіце. Аб палёце на Марс касманаўт не марыў.

"Я рэаліст", — смяецца Навіцкі.

Адзінай альтэрнатывай космасу ён лічыў для сябе прафесію лётчыка, але космас перамог.

Пакуль дзеці і дарослыя спрабавалі сфатаграфавацца з касманаўтамі, самі яны фатаграфавалі дзіцячыя фантазіі і малюнкі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоБольш за тысячу чатырыста прац даслалі на конкурс школьнікі Беларусі
Больше тысячи четырехсот работ прислали на конкурс школьники Беларуси  - Sputnik Беларусь
Больш за тысячу чатырыста прац даслалі на конкурс школьнікі Беларусі

"Будучыня для дзяцей гэта прыкладна той час, калі яны будуць у маім узросце. І я думаю, да гэтага часу яны ўбачаць, як многае з таго, што яны намалявалі, рэалізуецца. Пройдзе час, але многае атрымаецца", — распавёў Sputnik астранаўт з Германіі Герхард Тыле.

Усё лепшае і Ан-2 — дзецям

Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка "Палёт у будучыню" арганізавала Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту.

Пераможца паедзе на конкурс у Швейцарыю, а пакуль дзеці змагаліся за прызы, якія літаральна падымць іх у неба — сярод прызоў палёт на самалёце і нават скачок з парашутам. Усіх сорак пяць фіналістаў чакаў палёт на самалёце Ан-2.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЖуры чакае цяжкая праца - вызначыць самы лепшы малюнак
Жюри предстоит трудная работа - определить самый лучший рисунок - Sputnik Беларусь
Журы чакае цяжкая праца - вызначыць самы лепшы малюнак

"Каму як не Алегу Навіцкаму меркаваць, якім будзе палёт будучыні", — распавёў прэс-сакратар федэрацыі авіяцыйнага спорту Аляксандр Садоўнікаў.

Пакуль журы разглядалі працы, дзеці і іх бацькі практыкаваліся ў кіраванні дронаў і фатаграфаваліся з больш сур'ёзнымі машынамі — самалётамі і верталётамі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПераможца паедзе на конкурс у Швейцарыі
Победитель поедет на конкурс в Швейцарию - Sputnik Беларусь
Пераможца паедзе на конкурс у Швейцарыі

"Я намалявала геалагічную станцыю, на ёй будуць працаваць геолагі, збіраць узоры грунту. Я б там не працавала, занадта складана", — прызналася васьмігадовая Аляксандра Сімуткіна з Барысава.

Яе сяброўка Мілана Букацік бачыць у палётах прыкладное значэнне — яна спадзяецца, што хутка вынайдуць паветраныя таксі, на якіх можна будзе паляцець куды заўгодна. Нават у мастацкую студыю.

Стужка навiн
0