Вясна прыйшла: ад нядзелі ў Беларусі пацяплее

© PixabayПралескі пасля замаразкаў
Пралескі пасля замаразкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзень прагназуецца дастаткова камфортная тэмпература - да 10 градусаў цяпла, аднак уначы ў частцы раёнаў яна будзе ўсё яшчэ ніжэй за нуль.

МІНСК, 24 сак — Sputnik. Да 10 градусаў цяпла чакаецца ў краіне 25 сакавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, без ападкаў.

Удзень сіноптыкі абяцаюць у асноўным станоўчыя тэмпературы: 10-11 градусаў плюс. Аднак уначы слупок тэрмометра будзе вагацца каля нуля — ад некалькіх градусаў вышэй нуля да мінус 10 (на паўднёвым усходзе краіны).

Раніцай у асобных раёнах слабы туман, месцамі на дарогах галалёдзіца. Ападкі не чакаюцца.

Як паведамілі ў цэнтры, вецер будзе паўднёва-заходні. Уначы слабы, удзень умераны, па поўначы — парывісты.

Стужка навiн
0