МІНСК, 25 сак — Sputnik. Авіякампанія "Белавія" пераходзіць на летні расклад выканання палётаў, аб гэтым кампанія паведаміла ў сваім афіцыйным запісе на Facebook.
"Канец сакавіка для нас традыцыйна адзначаны пераходам на летні расклад выканання палётаў", — паведамляецца ў посце "Белавіі" ў сацсетцы.
Летні сезон будзе доўжыцца з 25 сакавіка да 27 кастрычніка. У гэты перыяд авіякампанія павялічыць колькасць рэйсаў з Мінска ў Барселону, Брусэль, Варшаву, Ларнаку, Ніцу Адэсу, Парыж, Рым, Сочы, Стамбул і аэрапорт Жукоўскі.
Аднаўленне рэйсаў з Мінска чакаецца ў Ерэван, Караганду, Кастанай, Манчэстэр, Ніцу, Паўладар і Палангу.
Таксама найбуйнейшы беларускі авіяперавозчык з 26 красавіка адкрывае рэйсы ў Казань, а з 27-га — у Растоў.
Нагадаем, што ў 2017-м "Белавія" перавезла тры мільёны пасажыраў і склала план па абнаўленні флоту, а таксама атрымала 12 мільёнаў даляраў ЗША чыстага прыбытку. Сёння авіякампанія выконвае рэгулярныя рэйсы ў 49 аэрапортаў 28 краін свету. У складзе яе флоту — 26 паветраных судоў.