Брытанская газета назвала беларускую мову сярод тых, якім пагражае знікненне

© Sputnik / Альфрэд Мікус"Слуцкія паясы-2017"
Слуцкія паясы-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле ацэнак вучоных, да наступнага стагоддзя 50 адсоткаў цяперашніх распаўсюджаных моў свету вымрэ.
МІНСК, 26 сак – Sputnik. Брытанская газета Independent прапанавала чытачам паслухаць, як гучаць 25 моў, якім пагражае знікненне. Сярод іх ёсць і беларуская мова.
Згодна з падлікамі ЮНЕСКА, каля 2500 моў у свеце знаходзяцца пад пагрозай вымірання. Сярод іх, згадвае Independent, ёсць тыя, на якіх гавораць усяго 30 чалавек.
Паводле ацэнак вучоных, да наступнага стагоддзя 50 адсоткаў цяперашніх распаўсюджаных моў свету вымрэ. Мовы, якіям пагражае знікненне, вылучаюцца на падставе пяці катэгорый:
  • уразлівыя (большасць дзяцей размаўляюць на мове, але яна можа быць абмежавана сферамі ўжытку);
  • у небяспецы (дзе дзеці больш не вывучаюць мову як родную дома);
  • пад пагрозай знікнення (калі на мове размаўляюць бабулі і дзядулі і наступнае пакаленне можа іх зразумець, але яне не маюць зносінаў паміж сабой або з унукамі);
  • у крытычным становішчы (калі мовай валодаюць толькі людзі старэйшага ўзросту і амаль не ўжываюць яе);
  • зніклыя (калі не засталося тых, хто размаўляе на гэтай мове).
Каб паказаць прыгажосць моў, якія з’яўляюцца пад пагрозай знікнення, газета прапанавала носьбітам прамовіць фразу: "Іншая мова з'яўляецца іншым бачаннем жыцця".
Аўтары праекта згадваюць, што па-беларуску таксама размаўляюць у Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі і Украіне. Нягледзячы на тое, што, паводле ацэнак, колькасць носьбітаў дасягае 4 мільёнаў, па агульным меркаванні даследчыкаў, большасць беларусаў размаўляюць дома па-руску і толькі каля паловы з іх здольныя чытаць і гаварыць па-беларуску.
Стужка навiн
0