Мабільнае прылажэнне МНС "Дапамога побач" спампавалі больш за 100 тыс. разоў

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкСупрацоўнікі МНС
Супрацоўнікі МНС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У праграме прадугледжана апавяшчэнне аб неспрыяльных і небяспечных з'явах, даступна кнопка званка ў МНС, а таксама магчымасць праверыць свае веды пра надзвычайныя сітуацыі.

МІНСК, 26 сак – Sputnik. Мабільнае прылажэнне "Дапамога побач", створанае беларускім МНС, спампавалі і ўстанавілі больш за 100 тысяч карыстальнікаў Android, пра гэта паведамляецца на сайце МНС.

Дзяўчынка з мамай за камп'ютарам - Sputnik Беларусь
Новая серыя мультфільма "Чароўная кніга" з’явілася ў сеціве

"Цяпер пра гэта сігналізуе спецыяльны значок у краме прыкладанняў Google Play Market", — адзначылі ў міністэрстве.

Прылажэнне было створана беларускімі ратавальнікамі ў 2016 годзе. За гэты час яно набрала болей 1,5 тысяч станоўчых водгукаў.

У праграме прадугледжана апавяшчэнне аб неспрыяльных і небяспечных з'явах, напрыклад, карыстальнікі атрымліваюць паведамленні, заснаваныя на штармавых папярэджаннях Гідраметэацэнтра. Таксама ў прылажэнні даступна кнопка званка ў МНС "112", але можна патэлефанаваць не толькі ў МНС, але і ў бальніцу або родным ці адправіць СМС на зададзены нумар.

У раздзеле "Правер сябе" карыстальнікі могуць прайсці 13 тэстаў на розныя тэмы, каб праверыць, ці ведаюць яны, як сябе паводзіць у складаных сітуацыях.

Стужка навiн
0