У вынаходлівасці спаборнічаюць цырульнікі, візажысты, майстры манікюру з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы. Каля 300 канкурсантаў змагаюцца за перамогу ў 28 намінацыях. Побач з прафесіяналамі сваё майстэрства і неардынарнасць дэманструюць маладыя спецыялісты.
Фестываль прапануе амаль былінны выбар: налева пойдзеш — даведаешся, што можна стварыць на галаве нявесты за 40 хвілін, прама — убачыш, як робяць хайер-тату на мужчынскай патыліцы, направа — патрапіш на майстар-клас па афарбоўванню валасоў. У модзе сёння попельны, ружовы, неонавы, ды і наогул — усе колеры вясёлкі. Але арганізатары фестывалю супакойваюць: нават для самых адчайных моднікаў гэта не інструкцыя па ўжыванні, а хутчэй арыенцір.
Sputnik пагутарыў з канкурсантамі і паспрабаваў спасцігнуць сэнс амаль шэкспіраўскага пытання "галіць ці не галіць?".