Радыё

Зубец: гульні з грашыма, або ў чым падабенства біткоіна і пірамід Маўродзі

CC0 / MiLaNa19 / Прарэктар Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ Аляксей Зубец
Прарэктар Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ Аляксей Зубец - Sputnik Беларусь
Прарэктар Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ Аляксей Зубец пракаментаваў Sputnik, у чым падабенства біткоіна і фінансавых пірамід, якія ў "ліхія 90-е" ствараў Сяргей Маўродзі.
Зубец: игры с деньгами, или в чем сходство биткоина и пирамид Мавроди?

Падабенства, якое многія СМІ і псеўдаэксперты знаходзяць паміж біткоінам і найбуйнейшай фінансавай пірамідай "МММ", створанай у 90-е Сяргеем Маўродзі, існуе толькі на першы погляд, адзначыў прарэктар Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе РФ Аляксей Зубец у гутарцы на радыё Sputnik.

"Маўродзі займаўся махлярствам — будаўніцтвам піраміды, тады як біткоін — гэта паўнавартасная валюта, якая можа выкарыстоўвацца ў выглядзе плацёжнага сродку і ў выглядзе сродку назапашвання. Эмітэнтамі тут з'яўляюцца прыватныя асобы, а не дзяржава, і ў гэтым яе адрозненне", — сказаў Зубец.

Біткоіны — гэта грошы, якія могуць выкарыстоўвацца ў розных мэтах, у той час як піраміды Маўродзі грошай людзям не прыносілі, гэта была гульня з адмоўнай сумай, адзначыў эксперт. У выпадку з "МММ" сума, якая даставалася пераможцу, заўсёды была менш, чым грошы, укладзеныя ў піраміду рознымі людзьмі.

"Але па факце Маўродзі нікога не падманваў. Атрымлівалася, што ён трымаў таталізатар, які служыў для заробку тых людзей, якія былі больш паваротлівымі, больш разумнымі, і яны, уласна, і зарабілі, а астатнія прайгралі. І ў гэтую азартную гульню Маўродзі гуляў неаднаразова на працягу ўсяго жыцця не толькі ў Расіі, але і ў іншых краінах", — распавёў эксперт.

Пра смерць стваральніка найбуйнейшай у Расіі фінансавай піраміды "МММ" Сяргея Маўродзі стала вядома ў панядзелак 26 сакавіка. Напярэдадні прадпрымальніку стала кепска на аўтобусным прыпынку на ўскраіне Масквы. Выпадковы мінак выклікаў хуткую дапамогу, аднак медыкі не змаглі выратаваць 62-гадовага бізнесоўца. Па папярэдніх дадзеных, Маўродзі памёр у бальніцы ад сардэчнага прыступу.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі