МІНСК, 27 сак — Sputnik. Кампанія Apple правядзе прэзентацыю новага прадукту ў аўторак вечарам, аднак падрабязнасці пакуль трымае ў строгім сакрэце.
Амерыканскі гігант Apple, самая дарагая кампанія свету, праводзіць прэзентацыі як мінімум двойчы на год — вясной і восенню. І калі ў другім паўгоддзі "яблычная кампанія" звычайна прадстаўляе новыя iPhone, то вясной дэманструюцца іншыя прадукты.
Чарговая прэзентацыя адбудзецца ўжо ў аўторак 27 сакавіка — каля шасці вечара па беларускім часе.
Падрабязнасці будучага мерапрыемства захоўваюцца ў сакрэце, аднак многія эксперты мяркуюць: прэзентаваны будзе новы iPad або абноўленая версія аперацыйнай сістэмы iOS.
Магчыма, Apple прадставіць і новую версію MacBook, аднак гэты варыянт называюць найменш верагодным.
Прэзентацыі новых прадуктаў Apple заўсёды прыкметна ўплываюць на капіталізацыю кампаніі — калі навінка прызнаецца няўдалай, акцыі гіганта могуць зніжацца да дзесяці адсоткаў. Пакуль рынак замёр у чаканні мерапрыемствы.