Беларусы Пётр Краўчанка і Ганна Шорап атрымалі ордэн Зоркі Італіі

© Sputnik / Дмитрий Коробейников / Перайсці ў медыябанкІтальянскі сцяг
Італьянскі сцяг - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ганаровую ўзнагароду атрымалі былы міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка, а таксама Ганна Шорап, якая шмат гадоў займалася арганізацыяй дзіцячых аздараўленчых паездак у Італію.

МІНСК, 27 сак – Sputnik. Ордэнам Зоркі Італіі былі ўзнагароджаныя беларусы, якія зрабілі вялікі ўнёсак ў культурныя, эканамічныя і гуманітарныя сувязі дзвюх краін, пра гэта паведамілі ў эфіры АНТ. 

Ганаровую ўзнагароду атрымалі былы міністр замежных спраў Беларусі Пётр Краўчанка, а таксама Ганна Шорап, якая шмат гадоў займалася арганізацыяй дзіцячых аздараўленчых паездак у Італію. Ордэн уручыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Беларусі Стэфан Б'янка з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі.

Пасол адзначыў, што ўся дзейнасць Пятра Краўчанкі і Ганны Шорап дапамагае ўмацаваць адносіны паміж нашымі краінамі, і ён сапраўды шчаслівы быць знаёмы з імі.

У сваю чаргу, Пётр Краўчанка сказаў, што яго ўзнагарода калектыўная, гэта ўзнагарода ўсіх тых людзей, хто пачынаў 25 гадоў назад развіваць, yмацоўваць палітычныя, культурныя, эканамічныя адносіны з Італіяй.

Зорка Італіі прысуджаецца грамадзянам Італіі, якія пражываюць за мяжой, а таксама іншаземцам за асаблівыя заслугі ў развіцці дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Італіяй і іншымі краінамі. Ужо больш за 10 беларусаў ўдастоіліся такога звання.

Стужка навiн
0