Буквары і азбукі XVI-ХХI стагоддзяў пакажуць у Нацыянальная бібліятэцы

© Photo : Сергей Балай, БелаПАНDana Mall, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, справа - будаўніцтва офіса Газпрома
Dana Mall, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, справа - будаўніцтва офіса Газпрома - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бібліятэцы можна будзе ўбачыць буквары і азбукі, якія адрозніваюцца як афармленнем, так і спосабамі падачы матэрыялу.

МІНСК, 27 сак – Sputnik. Буквары і азбукі XVI-ХХI стагоддзяў будуць прадстаўлены на выставе, якая адкрыецца 29 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі Sputnik ва ўстанове.

Выстава ў Музеі кнігі прымеркаваная да юбілею першага ў свеце выдання "Буквара", якое зрабілі ў Еўе у 1618 годзе. У бібліятэцы можна будзе ўбачыць буквары і азбукі, якія адрозніваюцца як афармленнем, так і спосабамі падачы матэрыялу.

Будынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну - Sputnik Беларусь
Каралеўская бібліятэка Даніі перадала ў Беларусь лічбавую копію "Буквара"

Прадстаўлены на выставе і беларускія падручнікі для навучання чытанню, выданыя ў пачатку ХХ стагоддзя. Гэта буквары і хрэстаматыі Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Алаізы Пашкевіч (Цёткі) і іншыя. Ёсць і савецкія, і зарубежныя выданні, і самыя новыя буквары, выдадзенныя ўжо ў гэтым стагоддзі.

На выставе таксама можна будзе пазнаёміцца са старымі сшыткамі і дзённікамі і ўбачыць старажытныя прылады для пісьма.

Нагадаем, што раней каралеўская бібліятэка Даніі перадала ў Беларусь лічбавую копію "Буквара".

"Гэта знакавая кніга, першая для ўсіх нас: з "Буквара" зараз пачынаецца рух у свет ведаў, у свет дарослых. Натуральна, што для мяне самога і для астатніх спецялістаў было вельмі важна вярнуць у грамадскі ужытак тое, што гэта зрабілі нашы продкі", — сказаў намеснік дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша.

Нацыянальная бібліятэка доўгі час вяла перамовы са сваімі калегамі з Даніі, у выніку чаго і атрымалася зрабіць якасную лічбавую копію выдання. У бліжэйшы час яго можна будзе ўбачыць і на сайце галоўнай бабліятэкі Беларусі.

Стужка навiн
0