Цяпла не будзе: сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў сераду

© PixabayКот і сонца
Кот і сонца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уначы месцамі тэмпература паветра можа апускацца да -14 градусаў - у першую чаргу па паўночным усходзе.

МІНСК, 27 сак — Sputnik. Халаднаватае і воблачнае надвор'е захаваецца ў Беларусі і ў бліжэйшую сераду, распавялі Sputnik у Белгідрамеце.

Тарнада ў Сургуце - Sputnik Беларусь
Прагноз надвор'я без праблем: створана карта, якая прадкажа ўраганы

Пасля пацяплення ў канцы мінулага тыдня ў рэспубліку зноў прыйшло пахаладанне — слупкі тэрмометраў не падымаюцца днём вышэй за 0… + 2. Захаваецца аналагічнае надвор'е і ў бліжэйшую сераду 28 сакавіка.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у сераду ў Беларусі будзе ў раёне —2… + 4 градусаў, у Мінску — каля +1.

Уначы зноў будуць замаразкі. У цэлым па краіне прагназуюцца —1… —7, аднак па паўночным усходзе слупок тэрмометра можа апусціцца і да —14 градусаў.

Калі верыць папярэдняму прагнозу, цяпло зноў можа вярнуцца ў Беларусь да канца тыдня: ужо ад пятніцы слупкі тэрмометраў будуць падымацца ад 4 і вышэй. Вясновае надвор'е захаваецца і ў першы красавіцкі тыдзень.

Стужка навiн
0