МІНСК, 28 сак — Sputnik. Спявак Alekseev памяняў аранжыроўку сваёй песні "Forever", з якой ён прадставіць Беларусь на конкурсе "Еўрабачанне 2018" у Лісабоне, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Alekseev па выніках нацыянальнага адбору быў абраны прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні 2018" у Лісабоне. На шоу ён выканае кампазіцыю "Forever".
Як распавялі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, для конкурсу Alekseev сваю кампазіцыю некалькі памяняў: у "Forever" змянілася аранжыроўка, яна стала трохі карацей і стала гучаць па-новаму.
Хоць першапачаткова новая версія песні з'явілася не на афіцыйным канале Alekseev'а, прадстаўнік артыста ў Беларусі Сяргей Андрыянаў таксама пацвердзіў: песня ў гэтым фармаце будзе выканана на "Еўрабачанні". Новая версія ўжо даступная ў iTunes.
Конкурс песні "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Лісабоне 8-12 мая. За перамогу ў шоу будуць змагацца прадстаўнікі 43 краін. Букмекерскія канторы пакуль ставяць Alekseev на 15-16-е месца, на новае гучанне конкурснай песні яны яшчэ не адрэагавалі.