Відэа

Як выратавальнікі правяралі бяспеку ў мінскіх ГЦ

Падпісацца
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы працягваюцца праверкі сістэм бяспекі ў гандлёвых цэнтрах Беларусі. Глядзіце на відэа Sputnik, як спецыялісты МНС правяралі сталічныя ГУМ і Dana Mall.

Пасля жудаснай трагедыі ў Кемерава прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў праверыць усе месцы збору людзей на прадмет захавання правілаў пажарнай бяспекі. У аўторак мерапрыемствы працягнуліся — у Мінску абследавалі адразу некалькі гандлёвых цэнтраў, у тым ліку ГУМ і Dana Mall.

Поўны спіс прэтэнзій да забеспячэння бяспекі ў гандлёвых цэнтрах МНС пакуль не агучвае — абяцаюць зрабіць гэта пасля завяршэння праверкі на ўсіх патэнцыйна небяспечных аб'ектах Беларусі.

Акрамя МНС, правяраць сістэму бяспекі прэзідэнт папрасіў і МУС. У цэнтры ўвагі: ГЦ, месца збору людзей і нават жылыя дамы.

У выніку трагедыі ў ГЦ "Зімовая вішня" ў Кемерава загінулі 64 чалавекі, у тым ліку дзясяткі дзяцей. У сераду, 28 сакавіка, у Расіі абвясцілі нацыянальную жалобу.

Стужка навiн
0