Мінадукацыі назвала патрабаванні для паступлення ў "прасунуты" клас

© Sputnik / Виктор ТолочкоВучаніцы пасля ўроку, архіўнае фота
Вучаніцы пасля ўроку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярэдні бал атэстата вучня для паступлення ў клас павышанага ўзроўню павінен быць не менш за шэсць.

МІНСК, 28 сак — Sputnik. Міністэрства адукацыі вызначыла патрабаванне для тых, хто паступае ў класы павышанага ўзроўню, адпаведную пастанову ведамства апублікавала ў сераду на НЦПІ.

Панарама Гродна - Sputnik Беларусь
Летнюю школу беларускай мовы і культуры ўпершыню арганізуюць у Гродна

Класы з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў арганізоўваюцца ва ўсіх школах рэспублікі, аднак да гэтага часу быў няясны механізм залічэння ў гэтыя класы.

Як вызначыла Міністэрства адукацыі, для вучобы ў класе павышанага ўзроўню сярэдні бал атэстата ў вучня павінен быць не менш за шэсць балаў.

Акрамя таго, для вучобы ў старэйшых класах на павышаным узроўні неабходна па завяршэнні другой ступені навучання (пятыя-дзевятыя класы) мець адзнакі не ніжэй за сем балаў па прадметах, якія рабяты хочуць вывучаць дадаткова.

Групы вывучэння прадметаў на павышаным узроўні будуць стварацца як у старэйшай, так і ў сярэдняй школе.

Нагадаем, у канцы студзеня прэзідэнт адмяніў іспыты ў пятыя класы гімназій — цяпер туды павінны набіраць рабят па прапісцы. За адмену іспытаў даўно выступала Міністэрства адукацыі — у прыватнасці, гаварылася пра тое, што ўсе школы маюць права на таленавітых вучняў. Таксама абяцалі ў кожнай школе арганізаваць і магчымасць вывучэння прадметаў на "гімназічным узроўні".

Стужка навiн
0