Відэа

ЕАК не сумняваецца ў паспяховасці правядзення Еўрапейскіх гульняў у Мінску

Падпісацца
Завяршыўся двухдзённы візіт прадстаўнікоў нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Еўропы ў Мінск у рамках Дня адчыненых дзвярэй: дэлегаты азнаёміліся з падрыхтоўкай беларускай сталіцы да Еўрапейскіх гульняў-2019. Глядзіце на відэа каментар галоўнага кансультанта ЕАК Пірса О'Каллагана.

Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў правяла 28-29 сакавіка дзень адчыненых дзвярэй для прадстаўнікоў нацыянальных алімпійскіх камітэтаў краін Еўропы. Напярэдадні дэлегаты азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі Мінска да Еўрапейскіх гульняў 2019 года: госці наведалі спартыўныя аб'екты і месцы пражывання атлетаў. Сёння спартыўныя чыноўнікі падвялі вынік свайму двухдзённаму знаходжанню ў Мінску.

Спартыўны кансультант Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Макіс Асімакопулас - Sputnik Беларусь
Еўрапейскія гульні дапамогуць Беларусі ўмацаваць імідж на сусветнай арэне

"Мы вельмі задаволеныя тым, як прайшлі гэтыя два дні, вельмі прадуктыўна. Некаторыя з дэлегатаў прыехалі ў Мінск упершыню, і ўсе вельмі станоўча адклікаюцца пра ўбачанае і пачутае. Вядома, аргкамітэт разумее, што наперадзе яшчэ шмат працы, але галоўнае, што яны да гэтага гатовыя і прафесійна ставяцца да сваіх абавязацельстваў", — сказаў О'Каллаган.

Ён выказаў упэўненасць, што Мінск справіцца з правядзеннем Еўрапейскіх гульняў на высокім узроўні.

Мінск прыме II Еўрапейскія гульні з 21 па 30 чэрвеня 2019 года, спаборніцтвы пройдуць на 12 спартыўных аб'ектах, у іх возьмуць удзел больш за чатыры тысячы атлетаў з 50 краін. У праграму ўключаны 15 відаў спорту. Спаборніцтвы ў дзесяці відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik з'яўляецца інфармацыйным партнёрам Еўрапейскіх гульняў-2019.

Стужка навiн
0