https://bel.sputnik.by/20180329/les-priroda-pticy-ehkologiya-1034529199.html
Не падбірай: як экалагічныя акцыі шкодзяць птушкам
Не падбірай: як экалагічныя акцыі шкодзяць птушкам
Sputnik Беларусь
Навукоўцы папярэджваюць, што акцыя па прыбіранні ў лесе можа нашкодзіць птушкам у перыяд гнездавання. 29.03.2018, Sputnik Беларусь
2018-03-29T17:27+0300
2018-03-29T17:27+0300
2023-04-17T16:12+0300
у беларусі
грамадства
прырода
беларусь
птушкі
прырода
экалогія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103183/80/1031838099_0:197:2942:1852_1920x0_80_0_0_f09b9ad6b590e52c1ebfbeb443ce7d2a.jpg
МІНСК, 29 сак — Sputnik. Вясной многія далучацца да акцыі па прыбіранні ў лесе, але наша імкненне да чысціні можа нашкодзіць птушкам, у якіх зараз як раз наступіў перыяд гнездавання. Пра тое, як наша імкненне да клопату пра прыроду можа нашкодзіць, расказаў супрацоўнік Інстытута заалогіі НАН Беларусі Павел Пінчук.Не раскрывай гняздаВясна для птушак — адзін з самых важных перыядаў у жыцці, расказаў вучоны. Многія птушкі ў Беларусі пачынаюць гнездавацца ўжо ў пачатку красавіка, асабліва калі вясна ранняя."Для птушак у перыяд гнездавання вельмі важна, каб іх не турбавалі. Калі спудзіць з гнязда птушку, яна можа надоўга яго пакінуць ці нават зусім кінуць, і тады яйкі або птушаняты асуджаныя на пагібель. Да таго ж, любыя дзеянні каля гнязда, нават калі чалавек проста доўга стаіць побач, демаскіруюць яго і даюць наводку драпежнікам", — распавёў Пінчук.Вучоны распавёў, што часам за чалавекам уважліва сочаць шэрыя вароны, а потым знішчаюць знойдзеныя гнязда. Шкода значна ўзрастае, калі людзі бяруць з сабой сабак, якія не толькі пужаюць птушак, але могуць з'есці яйкі і птушанят.Сам Павел ужо больш за дваццаць гадоў працуе ў пойме Прыпяці, займаецца вывучэннем і аховай кулікоў. Кожны год ён і калегі чысцяць пойму ракі ад смецця. Акрамя таго, апошнія 10 гадоў амаль штогод праводзяць валанцёрскія акцыі па ачыстцы пойменных лугоў ад хмызнякоў."У перыяд маёй працы ў Інстытуце заалогіі НАН мы актыўна процідзейнічалі вясновым паляванням. І, нягледзячы на вельмі жорсткае паляўнічая лобі, атрымалася закрыць вясновае паляванне на некаторых тэрыторыях, важных для птушак", — распавёў суразмоўца.Як паклапаціцца аб прыродзеУ апошні час папулярнасць набірае плогінг, сумесь здаровага ладу жыцця і адказных адносін да прыроды. Многія выходзяць на прабежкі з пакетам у руках і падбіраюць пакінутае кімсьці смецце. Але і такая нявінная акцыя можа прынесці шкоду."На жаль, людзі, тыя, хто шчыра хоча дапамагчы прыродзе, часцяком шкодзяць ёй, не ведаючы пра тое. У першую чаргу я б заклікаў адмовіцца ад масавых акцый на прыродзе ў перыяд з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны чэрвеня. Хочацца прыбіраць — рабіце гэта раней, напрыклад, у сакавіку, як нашы польскія калегі, якія праводзяць акцыі па ачыстцы ўзбярэжжа ў гэтым годзе 24 сакавіка. Ну, ці пазней — летам і восенню", — сказаў навуковец.Ён рэкамендуе не прымяркоўваць акцыі да знакамітых дат — Дня Зямлі, да прыкладу. Ён лічыць, што гэта прыгожы, але неабдуманы піяр."Калі ўжо вельмі хочацца паклапаціцца аб прыродзе і экалогіі — адмоўцеся на дзень-два ад аўтамабіля і скарыстайцеся грамадскім транспартам. Думаю, гэта асабліва карысна бізнесменам. Вельмі добра пры планаванні падобных акцый звяртацца да спецыялістаў.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103183/80/1031838099_106:0:2837:2048_1920x0_80_0_0_8037f0526aa2630331a40cb28d624351.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, грамадства, прырода, беларусь, птушкі, прырода, экалогія
у беларусі, грамадства, прырода, беларусь, птушкі, прырода, экалогія
Не падбірай: як экалагічныя акцыі шкодзяць птушкам
17:27 29.03.2018 (абноўлена: 16:12 17.04.2023) Навукоўцы папярэджваюць, што акцыя па прыбіранні ў лесе можа нашкодзіць птушкам у перыяд гнездавання.
МІНСК, 29 сак — Sputnik. Вясной многія далучацца да акцыі па прыбіранні ў лесе, але наша імкненне да чысціні можа нашкодзіць птушкам, у якіх зараз як раз наступіў перыяд гнездавання. Пра тое, як наша імкненне да клопату пра прыроду можа нашкодзіць, расказаў супрацоўнік Інстытута заалогіі НАН Беларусі Павел Пінчук.
Вясна для птушак — адзін з самых важных перыядаў у жыцці, расказаў вучоны. Многія птушкі ў Беларусі пачынаюць гнездавацца ўжо ў пачатку красавіка, асабліва калі вясна ранняя.
"Для птушак у перыяд гнездавання вельмі важна, каб іх не турбавалі. Калі спудзіць з гнязда птушку, яна можа надоўга яго пакінуць ці нават зусім кінуць, і тады яйкі або птушаняты асуджаныя на пагібель. Да таго ж, любыя дзеянні каля гнязда, нават калі чалавек проста доўга стаіць побач, демаскіруюць яго і даюць наводку драпежнікам", — распавёў Пінчук.
Вучоны распавёў, што часам за чалавекам уважліва сочаць шэрыя вароны, а потым знішчаюць знойдзеныя гнязда. Шкода значна ўзрастае, калі людзі бяруць з сабой сабак, якія не толькі пужаюць птушак, але могуць з'есці яйкі і птушанят.
Сам Павел ужо больш за дваццаць гадоў працуе ў пойме Прыпяці, займаецца вывучэннем і аховай кулікоў. Кожны год ён і калегі чысцяць пойму ракі ад смецця. Акрамя таго, апошнія 10 гадоў амаль штогод праводзяць валанцёрскія акцыі па ачыстцы пойменных лугоў ад хмызнякоў.
"У перыяд маёй працы ў Інстытуце заалогіі НАН мы актыўна процідзейнічалі вясновым паляванням. І, нягледзячы на вельмі жорсткае паляўнічая лобі, атрымалася закрыць вясновае паляванне на некаторых тэрыторыях, важных для птушак", — распавёў суразмоўца.
Як паклапаціцца аб прыродзе
У апошні час папулярнасць набірае плогінг, сумесь здаровага ладу жыцця і адказных адносін да прыроды. Многія выходзяць на прабежкі з пакетам у руках і падбіраюць пакінутае кімсьці смецце. Але і такая нявінная акцыя можа прынесці шкоду.
"На жаль, людзі, тыя, хто шчыра хоча дапамагчы прыродзе, часцяком шкодзяць ёй, не ведаючы пра тое. У першую чаргу я б заклікаў адмовіцца ад масавых акцый на прыродзе ў перыяд з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны чэрвеня. Хочацца прыбіраць — рабіце гэта раней, напрыклад, у сакавіку, як нашы польскія калегі, якія праводзяць акцыі па ачыстцы ўзбярэжжа ў гэтым годзе 24 сакавіка. Ну, ці пазней — летам і восенню", — сказаў навуковец.
Ён рэкамендуе не прымяркоўваць акцыі да знакамітых дат — Дня Зямлі, да прыкладу. Ён лічыць, што гэта прыгожы, але неабдуманы піяр.
"Калі ўжо вельмі хочацца паклапаціцца аб прыродзе і экалогіі — адмоўцеся на дзень-два ад аўтамабіля і скарыстайцеся грамадскім транспартам. Думаю, гэта асабліва карысна бізнесменам. Вельмі добра пры планаванні падобных акцый звяртацца да спецыялістаў.