Навігатар для алергікаў: Яндэкс прадставіў карту пылку

© PixabayАлергія, архіўнае фота
Алергія, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Людзі з палінозам, выкарыстоўваючы праграму, змогуць пазбегнуць "небяспечных" для здароўя зон.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Карту канцэнтрацыі пылку ў паветры прадставіў Яндэкс, гаворыцца ў паведамленні расійскай кампаніі.

Карыстальнікі, адзначыўшы расліны-алергены, атрымаюць інфармацыю дзе, калі і з якой інтэнсіўнасцю яны будуць квітнець. Такім чынам алергікі змогуць як след падрыхтавацца да сезона.

© Photo : скриншотЯндэкс. Надвор"е
Яндекс.Погода - Sputnik Беларусь
Яндэкс. Надвор"е

Падобная функцыя на Яндэкс.Надвор'е закліканая дапамагчы людзям, якія пакутуюць алергіяй на пылок, пазбегнуць месцаў, дзе магчыма абвастрэнне працэсу.

Прадстаўленая карта дае інфармацыю аб пятнаццаці самых распаўсюджаных алергенаў. Яна ахоплівае практычна ўсе вобласці Беларусі за выключэннем Брэсцкай і Гродзенскай. Таксама карта актуальная для рэгіёнаў Расіі, Казахстана, Украіны і іншых краін.

У Беларусі цяжкі сезон для алергікаў звычайна пачынаецца ў красавіку.

З сярэдзіны красавіка ў паветры звычайна назіраецца нізкая канцэнтрацыя пылку алешыны, бярозы, а таксама арэшніку. Бліжэй да мая звычайна квітнеюць хвоя, вярба і вяз. У першы летні месяц квітнеюць зёлкавыя травы — самыя моцныя алергены.В гэты перыяд колькасць зваротаў да ўрачоў-алерголагаў значна ўзрастае.

Да канца лета ці пачатку верасня сваё цвіценне пачынае таксама палын.

Стужка навiн
0