Пачалася ўступная кампанія ў Беларусі

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкАбітурыенты перад уступным іспытам, архіўнае фота
Абітурыенты перад уступным іспытам, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае стварэнне адмысловай камісіі, што будзе кантраляваць ход паступлення ў ВНУ і ССНУ.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Кіраўнік дзяржавы 29 сакавіка падпісаў указ №121 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2018 годзе", паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.

У адпаведнасці з гэтым дакументам, у рэспубліцы ствараецца дзяржаўная камісія па кантролі ў 2018 годзе ходу правядзення ўступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ. У прыватнасці, камісія будзе сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання і прадастаўленнем пры паступленні роўных магчымасцяў абітурыентам, а таксама прымаць неабходныя меры па ліквідацыі парушэнняў заканадаўства ў частцы арганізацыі і правядзення прыёму.

Акрамя таго, у абавязкі камісіі ўвойдзе асвятленне кампаніі ў СМІ, прыём грамадзян па пытаннях правядзення кампаніі.

Старшынёй камісіі прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко. У яе склад уключаны члены ўрада і Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, работнікі кантралюючых органаў.

Стужка навiн
0