Відэа

Фільм пра танкістаў і праграмістаў знялі на "Беларусьфільме"

Падпісацца
Сутыкнуўшыся з няўдачамі ў прафесійным жыцці, праграміст вырашае пайсці ў армію і адкрывае новыя перспектывы.

Новая карціна "Беларусьфільма" "Не гульня" аб пераасэнсаванні жыцця маладым праграмістам у арміі выйдзе на экраны 12 красавіка.

"Малады амбіцыйны праграміст Аляксей Кузьмянкоў перажывае прафесійную няўдачу і прымае парадаксальнае рашэнне — нягледзячы на адтэрміноўку, пайсці ў войска. Аднак, праходзячы службу, Аляксей робіць поўную "перазагрузку" ўсяго свайго жыцця. Ён растаецца з ілюзіямі ў дачыненні да лёгкіх перамог і хуткіх дасягненняў, пераадольвае ўласныя слабасці і звады, сустракае надзейных і верных сяброў", — распавядаюць аўтары фільма.

Фільм робіць упор на розніцу паміж гульнёй у танкі і службай у танкавай часткі. Фільм прымеркаваны да стагоддзя беларускай арміі. Выкарыстоўваючы звыклы для "Беларусьфільма" ваенны рэквізіт, аўтары паспрабавалі паказаць сучасную Беларусь і сучасных маладых людзей.

Кансультантамі падчас здымак выступілі прафесійны вайскоўцы. Асобныя эпізоды здымалі на Лініі Сталіна і Кургане Славы. Прэм'ера фільма адбылася ў лютым 2018 года. Карціну ўжо паглядзеў і міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Стужка навiн
0