Іудзеі святкуюць Песах: у абшчынах Беларусі ўжо раздалі мацу

CC BY 2.0 / slgckgc / Seder PlateСвяточны седэр, архіўнае фота
Святочны седэр, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе пачатак Песаха супадае з шабатам, пасля заходу сонца іудзеі запаляць шабатныя свечкі.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Іудзеі Беларусі сустракаюць васьмідзённае свята Песах (Вялікдзень), у іудзейскія абшчыны ўжо раздалі мацу — рытуальны прэсныя ляпёшкі, паведамілі ў пятніцу ў суполцы "Бейс Ісраэль".

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Кандрусевіч: не варта абмяжоўваць Вялікдзень асвячэннем яек

Велікодны перыяд у іудзеяў, падчас якога яны будуць успамінаць Старазапаветныя часы і ўзносіць малітвы аб дабрабыце, працягнецца да наступнай пятніцы.

"Сёння, у пятніцу, як зойдзе сонца, пачнецца першы велікодны седэр — абрадавая вячэра, падчас якой у пэўнай паслядоўнасці чытаюць апавяданне пра зыход з Егіпта", — распавялі Sputnik у пятніцу ў суполцы "Бейс Ісраэль", якая размяшчаецца ў сінагозе на вуліцы Даўмана ў Мінску.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, ужо заканчваюцца апошнія падрыхтоўкі да пачатку свята, вернікам раздадзена маца.

Традыцыі яўрэйскага Песаху

Як распавялі Sputnik ў іудзейскай абшчыне, на Песах падчас святочнага седэра ядуць некалькі рытуальных страў: мацу ў памяць аб тым, што падчас зыходу ізраільцяне пяклі прэсныя ляпёшкі, бо не маглі чакаць, пакуль цеста забродзіць, а таксама горкую зеляніну — як сімвал горычы егіпецкай няволі.

"Зеляніну мачаюць у ваду. Гэта слёзы, разлітыя ізраільцянамі ў Егіпце", — патлумачылі ў абшчыне.

© Photo : RadRafe~commonswikiСвяточны седэр
Пасхальный седер - Sputnik Беларусь
Святочны седэр

Таксама на стол ставяць сумесь з цёртых яблыкаў, фінікаў, арэхаў і віна.

"Харасет — напамін пра гліну, з якой заняволеныя яўрэі ў Егіпце рабілі цэглу", — адзначылі суразмоўцы Sputnik. Падчас святочнай трапезы выпіваюць чатыры рытуальных куфлі віна.

Яшчэ адным строгім патрабаваннем іудзейскага Песаху з'яўляецца адсутнасць квасной ежы.

"За некалькі дзён да Песаху ў дамах праводзіцца генеральная ўборка — спальваецца ўсё квасное, як мы яго называем, хамец", — распавялі ў суполцы.

Песах у іудзеяў з'яўляецца самым старажытным і шанаваным з 13 гадавых святаў і сімвалізуе нараджэнне яўрэйскага народа.

Стужка навiн
0