Лукашэнка паглядзеў, як вырабляюць беларускую чорную ікру

© PixabayЧорная ікра
Чорная ікра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускім гаспадаркам пастаўлена задача выйсці на вытворчасць 2-3 тон чорнай ікры ў год, якія змаглі б, на думку ўрадавых чыноўнікаў, задаволіць і ўнутраны попыт, і забяспечыць рост экспарту.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі па Дзяржынскім раёне паглядзеў, як робяць беларускую чорную ікру, ён здзейсніў візіт у аквакультурную гаспадарку Admiral Husso ЗАТ "ДГ-Цэнтр".

На базе гаспадаркі адкрыты цэх па вырошчванні рыбы асятровых парод, ён працуе з 2016-га года. Цэх арыентаваны на вытворчасць натуральнай чорнай ікры традыцыйным забойным метадам без дадатковай апрацоўкі і з мінімальным адсоткам солі. Але вырабляюць тут і іншыя прадукты з асятрыны.

Беларускую чорную ікру і прадукты з асятрыны экспартуюць у Расію, Казахстан, Арменію, а таксама ў шэраг краін далёкага замежжа, у тым ліку Італію і Германію.

Прэзідэнту паказалі вытворчасць, пасля чаго ён прадэгуставаў ікру, ацаніў яе якасць.

Па выніках візіту ў гаспадарку Лукашэнка даручыў і ў далейшым развіваць у краіне аквакультурную гаспадарку. За гэтыя гады ў краіне былі створаны восем такіх вытворчасцей. На думку кіраўніка дзяржавы, такіх гаспадарак павінна быць больш, а пералік прадукцыі, якая вырабляецца — шырэй.

"У цэлым Беларусь вырабляе 600 тон чырвонай ікры. А вось чорную — трэба нам выйсці на 2-3 тоны ў бліжэйшыя гады. Гэта задаволіць і ўнутраны попыт, і ў першую чаргу забяспечыць рост паставак на экспарт", — сказаў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.

Урад і мясцовыя органы ўлады павінны на працягу некалькіх месяцаў падабраць вадаёмы і непатрэбныя магутнасці для патрэб далейшага развіцця рыбаводства.

Лукашэнка таксама закрануў пытанне арэнды вадаёмаў для развядзення і лоўлі рыбы. На думку прэзідэнта, гэтая практыка не павінна ствараць праблем для насельніцтва, якое прызвычаілася адпачываць і купацца ў канкрэтных вадаёмах.

Стужка навiн
0