МІНСК, 30 сак — Sputnik. Мінскі трактарны завод стаў тытульным спонсарам футбольнага клуба БАТЭ, на заводзе разлічваюць, што такая калабарацыя будзе спрыяць прасоўванню брэнда ў свеце.
Генеральнае партнёрства паміж клубам і заводам было падпісана 30 сакавіка ў Музеі МТЗ.
"Беларускі суперзавод і беларускі суперклуб аб'яўляюць аб супрацоўніцтве", — распавялі на МТЗ.
Пацвярджаючы ўмоўнае званне супэрзавода, дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка распавёў, што брэнд трактар Belarus прадстаўлены ў 150 краінах свету.
"Я пажадаю ўсім футбалістам поспеху ў спорце і ў прасоўванні прадукцыі МТЗ", — сказаў Дамаценка.
Генеральны дырэктар БАТЭ Анатоль Капскі распавёў, што матчы БАТЭ дырэктар завода наведвае не першы год, прычым у жоўта-сіняй экіпіроўцы заўзятара.
"Фінансавая прапанова была цікавай. Сёння прадставім новую форму. Брэнд Belarus, я спадзяюся, будзе для нас шчаслівым", — распавёў Капскі.
Кіраўнікі завода і клуба абмяняліся сувенірамі — завод падарыў футбалістам сувенірны трактар, а футбалісты падпісалі футбольны мяч. У якасці дадатку — новая майка, у такія цяпер пераапрануцца і футбалісты. Але прэзентацыя формы пройдзе ўвечары, і да гэтага часу майку схавалі ад фатографаў.