Скульптуры Сяргея Аганава пакажуць у Мінску

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей Мінска
Нацыянальны гістарычны музей Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Знакаміты скульптар ладзіць выставу разам з мастаком-графікам Ігарам Гардзіёнкам – яны рыхтуюць да паказу свае лепшыя працы.

МІНСК, 30 сак — Sputnik. Скульптар Сяргей Аганаў і мастак-графік Ігар Гардзіёнак прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі сумесную выставу "На адным полі ваяры", паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Сярод знакамітых работ Сяргея Аганава — помнік па-геройску загінуламу курсанту Дзмітрыю Гвішыяні, брама ў храме-помніку Усіх Святых, мемарыяльная дошка Янку Купалу, помнік княжне Анастасіі Слуцкай, помнік Давыду Гарадзенскаму і многія іншыя.

"Выстава пра агульную спадчыну, з якой мастак і скульптар не толькі чэрпаюць натхненне як з першакрыніцы, але і пакідаюць у ёй свой унёсак у выглядзе новых сэнсаў. Мастакі прысвячаюць выставу спадзяванню на ўмацаванне саюза двух прафесійных цэхаў: мастакоў і даследчыкаў гісторыі. Яны ўносяць новы сэнс у культурную свядомасць: не двубой, але унія Вобраза і Факта, не адасабленне, а супрацоўніцтва мастацтва і навукі на адным гістарычным полі", — патлумачылі ў музеі.

Усяго ў экспазіцыі будзе прадстаўлена больш за 30 твораў, сярод якіх скульптуры і графічныя працы.

Дзе: вул. К.Маркса, 12

Калі: 5 красавіка

Стужка навiн
0